Магутны землятрус паўтарыўся ў Чылі: за два дні мільён чалавек эвакуявана
Праз суткі пасля землятрусу магнітудай 8,2 поўнач Чылі падвергнуўся паўторным падземным штуршкам магнітудай 7,6, які запатрабаваў новай масавай эвакуацыі.
Сейсмічны катаклізм у сераду стаў прычынай смерці шасці чалавек, 2600 дамоў было разбурана.
Пасля афтэршокаў ў Чылі і Перу было таксама абвешчана папярэджанне аб цунамі, але калі хвалі дасягнулі берага і былі ўсяго 0,7 м у вышыню, трывога была адменена.
Паведамленняў аб разбурэннях, выкліканых новымі штуршкамі, пакуль няма.
За два дні ў сувязі з засцярогамі цунамі былі эвакуяваваны каля мільёна жыхароў краіны.
Сярод людзей, эвакуяваных у чацвер, была прэзідэнт Чылі Мішэль Бачэлет, якая наведвала пацярпелыя раёны краіны.