БЕЛ Ł РУС

«Расэлектроніка» распачала due diligence беларускага «Інтэграла»

3.04.2014 / 9:51

Холдынг «Расэлектроніка» пачаў працэдуру ацэнкі інвестыцыйных рызык і даследаванне дзейнасці ААТ «Інтэграл», паведамляе прэс-служба холдынгу пра вынікі візіту ў Беларусь віцэ-прэм'ера РФ Рагозіна і гендырэктара холдынгу А. Зверава.

Згодна з раней падпісаным Мемарандумам аб узаемаразуменні разглядаецца магчымасць перадачы кантрольнага пакета акцый беларускага «Інтэграла» холдынгу «Расэлектроніка».

«У выніку дадатковай эмісіі акцый доля «Расэлектронікі» ў статутным капітале ААТ «Інтэграл» складзе не менш за 51%. Для ацэнкі кошту акцый і комплексу неабходных ацэнак перад правядзеннем угоды прыцягнутая незалежная брытанская аўдытарска-кансалтынгавая кампанія Ernst&Young», — гаворыцца ў паведамленні.

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула