БЕЛ Ł РУС

Джасцін Цімберлейк і Aerosmith могуць пацярпець ад санкцый супраць паплечнікаў Пуціна

3.04.2014 / 10:23

Як паведамляе «Інтэрфакс» са спасылкай на Financial Times, ад санкцый ЗША супраць Расіі можа пацярпець славуты амерыканскі спявак Джасцін Цімберлейк.

Джасцін Цімберлейк даведаўся пра санкцыі, іранізуе тэлеканал «Дождь»

Канцэрт Джасціна Цімберлейка павінен прайсці 12 мая ў Хельсінкі на Hartwall Arena. Гэта стадыён належыць кампаніі Генадзя Цімчанкі і братоў Ротэнбергаў Arena Events Oy.

Як паведамілі FT арганізатары канцэрту амерыканская кампанія Live Nation Entertainment, яны лічаць немагчымым ажыццяўляць якія-небудзь транзакцыі з гэтымі контрагентамі без спецыяльнага дазволу Мінфіна ЗША.

Прадстаўнік Цімберлейка ад каментароў адмовіўся.

Таксама ў фінскай сталіцы на тым жа стадыёне ў маі павінны выступіць Робі Уільямс, Пітэр Гэбрыэл і Aerosmith.

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула