БЕЛ Ł РУС

Пенсіянерка са Светлагорска згубіла ў прыгарадным аўтобусе 4 тыс. даляраў і злітак золата

3.04.2014 / 11:9

Пенсіянерцы са Светлагорска вярнулі буйную суму грошай і злітак золата, якія яна згубіла падчас паездкі з райцэнтра на дачу.

Жанчына разам з мужам на прыгарадным рэйсавым аўтобусе адправіліся на лецішча, дзе звычайна яны бавяць вяснова-летні сезон. З сабой ўзялі ўсе зберажэнні, якія збіралі на вяселле ўнука: грошы ў валюце (каля 4 тыс. даляраў) і 50-грамовы злітак золата. Аднак, прыехаўшы ў вёску, жанчына не знайшла сваёй сумачкі. Яна вярнулася ў горад, мяркуючы, што пакінула яе на лаўцы, дзе чакала аўтобус. Але сумачкі там не аказалася. Не змаглі ёй дапамагчы і на аўтастанцыі. Жанчына адправілася ў міліцыю.

Пенсіянерка была вельмі здзіўленая, калі супрацоўнікі райаддзела вынеслі яе сумачку, у якой ляжалі і грошы, і злітак.

Аказалася, 28-гадовы кіроўца рэйсавага аўтобуса, вярнуўшыся ў парк, пабачыў на сядзенні пакінутую рэч. Малады мужчына адразу перадаў знаходку ў міліцыю.

У райаддзеле ўнутраных спраў дадалі, што за гэтак рэдкі ў наш час грамадзянскі ўчынак плануюць накіраваць ліст падзякі ў адрас прадпрыемства, дзе працуе кіроўца.

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула