БЕЛ Ł РУС

Ва Украіне зарэгістраваныя 23 кандыдаты ў прэзідэнты, Дарт Вейдэр паставіў ЦВК ультыматум

3.04.2014 / 12:25

Nashaniva.com

Па стане на вечар 2 красавіка Цэнтральная выбарчая камісія зарэгістравала 23 чалавекі ў кандыдаты ў прэзідэнты Украіны на пазачарговых выбарах 25 мая.

Сярод іх — тры жанчыны і 20 мужчын.

Сярод зарэгістраваных — Вольга Багамолец — галоўны доктар Майдану; член Партыі рэгіёнаў Юрый Бойка; незалежны кандыдат Андрэй Грыненка; нардэп, былы міністр абароны Анатоль Грыцэнка; Міхаіл Добкін — экс-старшыня Харкаўскай аблдзяржадміністрацыі; былы міністр сацыяльнай палітыкі Наталля Каралеўская, былы намеснік генпракурора Рэнат Кузьмін; незалежны дэпутат, кіраўнік Радыкальнай партыі Алег Ляшко; прадпрымальнік Пятро Парашэнка; прадпрымальнік, кіраўнік Усеяўрэйскага кангрэса Вадзім Рабіновіч, кіраўнік кампартыі Пятро Сіманенка; лідар партыі «Свабода» Алег Цягнібок, члены Партыі рэгіёнаў Алег Цароў, Сяргей Цігіпка, экс-прэм'ер і экс-палітвязень Юлія Цімашэнка, лідар «Правага сектара» Дзмітрый Яраш.

Усяго дакументы падавалі 46 чалавек, 20 чалавек не зарэгістравалі, шанец пабачыць сябе ў спісах застаўся ў трох чалавек, у тым ліку ў прадстаўніка Інтэрнет-партыі Дарта Вейдэра, які ўжо нават выставіў ультыматум ЦВК.

«З прычыны штучных перашкод, створаных труслівымі апанентамі стабільнасці і парадку, якія не хочуць рэгістраваць маю кандыдатуру, вымушаны канстатаваць: калі сёння да 19.00 мая кандыдатура не будзе безумоўна зарэгістраваная, я, аб'яўляю аб сцягванні войскаў да межаў Пячэрскага раёна Кіева, і абмежаваны кантынгент штурмавікоў і байцоў самаабароны будзе блакаваць будынак ЦВК. Аж да прыняцця станоўчага рашэння», — заявіў ён.

Апошні дзень рэгістрацыі — заўтра.

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула