БЕЛ Ł РУС

Міністр Авакаў: За бойню ў Кіеве адказная спецрота «Беркута»

3.04.2014 / 12:53

Спецрота падраздзялення «Беркут» адкрыла стральбу па пратэстоўцах у цэнтры Кіева 20 лютага, заявіў міністр унутраных спраў Украіны Арсен Авакаў.

Паводле яго слоў, ранейшае кіраўніцтва МУС знішчала вопратку і дакументы і спрабавала ліквідаваць зброю, якая выкарыстоўвалася спецротай «Беркута».

Міністр таксама паведаміў, што міліцыя высветліла асобы ўсіх падазраваных у стральбе на вуліцы Інстытуцкай у разгар пратэстаў у Кіеве.

«У стральбе на вуліцы Інстытуцкай з боку Кастрычніцкага палаца … загінулі па нашых падліках 17 чалавек», — адзначыў Авакаў.

Ён дадаў, што на Інстытуцкай з боку Кастрычніцкага працавала спецрота «Беркута» з жоўтымі павязкамі на рукавах пад кіраўніцтвам маёра Дзмітрыя Садоўніка.

«Намі ўстаноўлены ўсе асобы, якія прымалі ўдзел у гэтай аперацыі. Ступень датычнасьці яго і кожнага з байцоў спецроты усталёўваецца», - падкрэсліў міністр.

Раней у чацвер в.а. генпракурора Украіны Алег Махницкий паведаміў, што некалькі супрацоўнікаў спецпадраздзялення «Беркут» затрыманыя па падазрэнні ў расстрэле людзей на Інстытуцкай.

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула