БЕЛ Ł РУС

Грыбаўскайце пазбавіла расійскага прапагандыста Д.Кісялёва дзяржаўнай узнагароды Літвы

3.04.2014 / 13:09

Delfi.lt

Расійскі вядучы Дзмітрый Кісялёў, які апынуўся ў чорных спісах ЗША і Еўрапейскага Саюза пасля агрэсіі Расіі супраць Крыма, пазбаўлены літоўскай дзяржаўнай ўзнагароды. Такое рашэнне прыняла прэзідэнт Даля Грыбаўскайце.

«Прэзідэнт Даля Грыбаўскайце, кіруючыся Канстытуцыяй і 1 часткай 18 артыкула Закона аб дзяржаўных узнагародах, падпісала дэкрэт, якім выкрасліла Дзмітрыя Кісялёва са спісу узнагароджаных за тое, што ён зганьбіў гонар узнагароды», — паведамляе прэзідэнцкая адміністрацыя.

З нагоды пазбаўлення Кісялёва ўзнагароды да прэзідэнта звярнуўся віцэ-спікер Сейма, ліберал Пятрас Аўштравічус.

Расійскі вядучы-прапагандыст знакаміты сваімі выказваннямі аб Захадзе, суседзях Расіі — членах НАТА і непераможнай сіле Крамля. 16 сакавіка ён заявіў, што Расія можа ператварыць Злучаныя Штаты ў «радыёактыўны попел».

Кісялёў быў узнагароджаны медалём у памяць аб падзеях 13 студзеня 1991 г. дэкрэтам прэзідэнта Літвы Альгірдаса Бразаўскаса ў 1994 г. Тады Кісялёў як карэспандэнт расійскай дзяржаўнай тэлекампаніі «Астанкіна» ў Скандынаўскіх краінах быў узнагароджаны разам з вядомай тележурналісткай Таццянай Мітковай, дырэктарам расійскага міжгаліновага навукова- тэхнічнага комплексу «Хірургія вачэй» Святаславам Фёдаравым.

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула