БЕЛ Ł РУС

ЕС зацвердзіў бязвізавы рэжым для Малдовы з 28 красавіка

3.04.2014 / 13:23

3 красавіка прадстаўнікі Еўрасаюза падпісалі дакумент аб бязвізавым рэжыме з Малдовай.

publika.md

Як паведамляецца на сайце Еўракамісіі, бязвізавыя паездкі для малдаван стануць даступныя з 28 красавіка. Камісар ЕС па замежных справах Сесілія Мальстрэм адзначыла, што адмена віз з'яўляецца вялікім дасягненнем у адносінах з Малдовай і добрым прыкладам супрацоўніцтва.

Па новых правілах, знаходзіцца ў краінах Еўрасаюза без візы малдаўскія грамадзяне змогуць да 90 дзён на працягу шасці месяцаў. Пры гэтым яны павінны быць гатовыя растлумачыць мэту свайго візіту і даказаць наяўнасць неабходных сродкаў для знаходжання ў ЕС (з разліку 50 еўра на суткі) — у выпадку, калі такіх тлумачэнняў запатрабуе супрацоўнік міграцыйнай службы.

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула