БЕЛ Ł РУС

Белстат: Інфляцыя з пачатку года склала 4,9%

9.04.2014 / 13:18

Індэкс спажывецкіх цэн на тавары і паслугі (інфляцыя) у Беларусі ў сакавіку 2014 года ў параўнанні з лютым вырас на 1,3%, са снежнем 2013 года — на 4,9%, паведамілі ў прэс-службе Нацыянальнага статыстычнага камітэта. 

Так, цэны на харчовыя тавары ў сакавіку 2014 года ў параўнанні з лютым 2013 года выраслі на 1,9%. Больш за ўсё падаражэла садавіна — на 5,2%, масла — на 3,4%, малако і малочныя прадукты, мяса і птушка — на 3%, макаронныя вырабы — на 2,3%, алкагольныя напоі — на 2,2%. На агародніну цэны знізіліся на 3,9%. 

Афіцыйны гадавы прагноз інфляцыі складае 11%.

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула