БЕЛ Ł РУС

Літовец са смяротнай дозай алкаголю ў крыві спрабаваў пешшу дабрацца да Беларусі

10.04.2014 / 9:9

Nashaniva.com

Мужчыну, у крыві якога было амаль 7 праміле алкаголю, спынілі на КПП у Салечніках пад Вільняй, паведамляе літоўскі партал DELFI.

Інцыдэнт адбыўся ўвечары 7 красавіка. 50-гадовы жыхар Салечніцкага раёна ледзь стаяў на нагах. Памежнікі спынілі яго і перадалі паліцыі.

У прасторы ён амаль не арыентаваўся ў прасторы, але змог жа дайсці да пункту праверкі дакументаў. Усе неабходныя дакументы ў яго каля сябе былі.

У крыві мужчыны была выяўлена смяротная доза алкаголю — 6,81 праміле.

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула