БЕЛ Ł РУС

«Вашынгтон» — па-за плэй-оф НХЛ: Авечкін і Грабоўскі прыедуць у Мінск

10.04.2014 / 9:21

Пасля таго, як «Дэтройт» і «Каламбус» набралі ачкі ў сённяшніх сустрэчах і дамагліся перавагі ў 6 ачкоў над «Вашынгтонам», апошні афіцыйна страціў шанцы на траплянне ў плэй-оф у гэтым сезоне.

Нават калі «Кэпіталс» тры астатнія матчы, а «Рэд Уінгс» і «Блю Джэкетс» прайграюць па два свае, то пры роўнасці ачкоў у «Вашынгтона» захаваецца горшы паказчык перамог, атрыманых без уліку булітных серый.

Такім чынам, «Вашынгтон» не прыме ўдзелу ў кубкавых матчах ўпершыню з 2007 года. Адзначым, што за 6 кубкавых кампаній запар, максімальным дасягненнем клуба быў выхад у 2-і раўнд у 2009, 2011 і 2012 гадах.

Такім чынам, вялікая верагоднасць, што беларус Міхаіл Грабоўскі прыме ўдзел у чэмпіянаце свету ў Мінску. Як таксама і зорны расійскі хакеіст Аляксандр Авечкін.

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула