БЕЛ Ł РУС

Сілы неадкладнага рэагавання Беларусі прыведзены ў баявую гатоўнасць

10.04.2014 / 10:37

Nashaniva.com

Гэта чарговы этап праверкі Узброеных сіл, які праводзіцца па распараджэнні кіраўніка дзяржавы.

Шэраг вайсковых частак і падраздзяленняў працягваюць ажыццяўляць комплекс мерапрыемстваў па прывядзенні ў баявую гатоўнасць. У цяперашні час асобныя воінскія часці са складу сіл неадкладнага рэагавання завяршылі правядзенне адпаведных мерапрыемстваў, паведамляе прэс-служба Міністэрства абароны Беларусі.

Паводле атрыманых распараджэнняў, камандзіры і штабы распачалі падрыхтоўку падпарадкаваных падраздзяленняў да выканання пастаўленых задач, арганізацыі кіравання, ўзаемадзеяння і ўсебаковага забеспячэння.

Праводзяцца агляды гатоўнасці асабовага складу, узбраення і вайсковай тэхнікі, пасля чаго адпаведныя падраздзяленні зробяць маршы на палігоны.

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула