Лекі цяпер дазволяць прадаваць і па-за аптэкамі
Дэпутаты палаты прадстаўнікоў на пасяджэнні 10 красавіка прынялі ў першым чытанні папраўкі ў закон «Аб лекавых сродках».
Як паведаміў міністр аховы здароўя Васіль Жарко, законапраект значна абнаўляе паняційны апарат, уносіць змены, якія прадугледжваюць спрашчэнне працэдуры дзяржрэгістрацыі лекавых сродкаў.
У прыватнасці прадугледжваецца магчымасць выдачы бестэрміновых рэгістрацыйных пасведчанняў на лекавыя сродкі.
Законапраект замацоўвае пералікі выпадкаў, пры якіх рознічная рэалізацыя лекавых сродкаў можа ажыццяўляцца па-за аптэкамі.
Як паведаміў Жарко, такая рэалізацыя магчымая ў месцах правядзення тэматычных выстаў, у месцах правядзення масавых, спартыўных мерапрыемстваў.
Акрамя таго, дакумент прыводзіць асобныя палажэнні закона «Аб лекавых сродках» у адпаведнасць з нормамі палажэння аб парадку ўвозу на мытную тэрыторыю Мытнага саюза лекавых сродкаў і фармацэўтычных субстанцый, зацверджаных рашэннем калегіі Еўразійскай эканамічнай камісіі.