БЕЛ Ł РУС

Карэспандэнта «Белсата» Алеся Баразенку збілі ў Данецку

10.04.2014 / 12:32

Ён здымаў тэлесюжэт, сепаратысты напалі на яго ды збілі.

 

Калі карэспандэнт Алесь Баразенка здымаў сюжэт для незалежнага тэлеканала каля будынка Данецкай абласной адміністрацыі, да яго прыслухоўваліся падазроныя маладзёны. «Ім, напэўна, нешта не вельмі спадабалася, і яны пачалі за мною сачыць», — распавёў журналіст. Праз некаторы час маладзёны насціглі Алеся ды нанеслі некалькі ўдараў у жывот і ў твар ды рассеклі губу.

Каля будынку Данецкай абласной адміністрацыі працягваецца мітынг. Усе чакаюць штурму, ходзяць чуткі, што ў Данецк рухаюцца войскі, але пацверджання гэтаму няма. «Што тычыцца настрояў у самім горадзе, то яны неадназначныя. Шмат людзей незадаволеныя цяперашнімі ўладамі ў Кіеве, але далёка не ўсе гатовыя дзеля гэтага перайсці на бок Расеі, хоць, вядома, і такія ёсць», — адзначыў карэспандэнт.

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула