Серж Саргсян не будзе балатавацца ў прэзідэнты на трэці тэрмін
Прэзідэнт Арменіі Серж Саргсян заявіў, што больш не будзе балатавацца на пасаду прэзідэнта ці прэм'ер-міністра.
Саміт у Вільні, з якога «ўсё пачалося». Саргсян — у цэнтры, Януковіч — справа, фота Reuters.com
«Заяўляю афіцыйна да пачатку працэсу абмеркаванняў па канстытуцыйных рэформах, што я ніколі больш не буду балатавацца на пасаду прэзідэнта Рэспублікі Арменія», — сказаў Саргсян на сустрэчы з членамі спецыялізаванай камісіі пры прэзідэнце Арменіі па канстытуцыйных рэформах.
«Калі па выніках абмеркаванняў будзе прыняты шлях, які не адпавядае маёй волі, маю на ўвазе парламенцкую мадэль кіравання, то я не буду прэтэндаваць таксама на пасаду прэм'ер-міністра», — дадаў ён.
Саргсян таксама лічыць, што адзін чалавек за сваё жыццё не павінен прэтэндаваць у Арменіі на высокія пасады кіравання краінай больш за два разы.
Саргсян выйграў выбары ў 2008 г., у лютым 2013 г. ён быў абраны на другі тэрмін.