У Вільні пачынаюцца набажэнствы па-беларуску
У Вільні, у касцёле святога Барталамея на Зарэччы (Užupis) пачынаюцца рэгулярныя беларускамоўныя набажэнствы.
У буднія дні можна наведаць святую Імшу а 8.00, у нядзелю Імша па-беларуску будзе а 12.00.
Можна будзе і паспавядацца на роднай мове — перад кожнай Імшой альбо пасля яе, па дамоўленасці са святаром. Наведванне хворых — пасля нядзельнай Імшы.
Адрас касцёла — вуліца Зарэчная (Ужупё), 17a (Užupio g. 17a).
Нядзельная Імша на Вербніцу, 13 красавіка, пачнецца а 12.00 асвячэннем ды ўрачыстым уваходам з вербамі (пальмамі).
Запрашаюцца ўсе ахвотныя з музычным слыхам у хор. Дадатковая інфармацыя па тэлефоне +370 6464 2403