БЕЛ Ł РУС

У Марыупалі ўкраінцы адбілі напад на вайсковую частку, 3 загінулі, 63 затрыманыя ВІДЭА

16.04.2014 / 23:12

Часць Унутраных войскаў не дапусціла захопу зброі сепаратыстамі.

Цяпер СБУ разам з міліцыяй дакументуюць факты. Пра гэта на сваёй старонцы ў Facebook паведаміў в.а. міністра ўнутраных спраў Арсен Авакаў.

«Уначы, у адказ на атаку на вайсковую частку Нацыянальнай гвардыі ў Марыупалі (Данецкая вобласць) падраздзяленні МУС правялі аперацыю па лакалізацыі банды нападнікаў, якая налічвала каля 300 чалавек», — напісаў ён.

Па словах Авакава, пасля таго, як вайсковую частку нападнікі закідалі запальнымі фугасамі і кактэйлямі Молатава і адкрылі агонь па паставых — нацгвардзейцы адкрылі папераджальны агонь. Затым, пасля папярэджання, у адпаведнасці са статутам — пры паўторнай атацы — агонь на паражэнне.

Па трывозе былі паднятыя ўсе падраздзяленні міліцыі МУС Марыупаля.

«Сумеснымі намаганнямі узброенай міліцыі і Нацгвардыі — пасля кароткага бою, банда нападнікаў была рассеяная, у асноўным лакалізаваная і раззброеная. Улічваючы такі агрэсіўны напад на вайсковую частку, групоўка МУС была падмацавана спецназам «Амега». Перакінутыя верталёты», — паведаміў кіраўнік МУС.

Па стане на 8 раніцы аперацыя працягваецца.

Спецпадраздзяленне МУС працягвае пераслед адной з узброеных груп. На вуліцах працуюць патрулі міліцыі.

«Сярод служачых МУС страт няма. Па папярэдніх дадзеных сярод нападнікаў — 3 забітых, 13 параненых, 63 затрыманых.

Канфіскавана зброя. Сродкі сувязі і тэлефоны расійскіх аператараў. Ідзе ўстанаўленне асоб затрыманых», — падсумаваў Авакаў.


Video streaming by Ustream

Як паведамляецца байцы Унутраных войскаў разагналі нападнікаў і правялі зачыстку на суседніх вуліцах. Ёсць арыштаваныя.

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула