БЕЛ Ł РУС

Расія паставіць у Беларусь столькі нафты, колькі просяць

18.04.2014 / 17:42

Расія паставіць у 2014 годзе ў Беларусь 23 млн т нафты. Аб гэтым заявіла прэс-сакратар Міністэрства энергетыкі РФ Вольга Голант.

Такі аб'ём прадугледжаны падпісаным нафтавым балансам на бягучы год. Балансам прадугледжваецца пастаўка 21 млн т нафты па трубаправодзе і 2 млн т нафты чыгуначным транспартам.

Прадстаўнік міністэрства дадала, што гэта індыкатыўны баланс, фактычна пастаўкі будуць ажыццяўляцца зыходзячы з тэхнічных магчымасцей.

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула