БЕЛ Ł РУС

Манеты з партрэтам Пуціна адчаканяць ў гонар далучэння Крыма да Расіі

21.04.2014 / 16:11

Чэлябінская зброевая майстэрня «Арт-Грані» выпусціць памятныя манеты з партрэтам расійскага прэзідэнта Уладзіміра Пуціна.

Манеты будуць выпушчаныя ў гонар далучэння Крыма да Расіі. На аверсе кожнай з манет будзе намаляваны барэльеф Пуціна.

«У гонар далучэння Крыма да Расіі майстры прыступілі да выпуску серыі памятных манет вагай 1 кілаграм і памерам з далонь. Калекцыя «Крым-2014» будзе складацца з 25 срэбных і пазалочаных манет. Першая будзе гатовая ўжо ў сераду», — растлумачыў прадстаўнік арганізацыі.

На адваротным баку манеты таксама будзе намаляваны контур Крымскага паўвострава. «Мы ўдакладнялі з нагоды законнасці малюнка — ніякага крыміналу тут няма, гэта не забаронена», — удакладніў ён.

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула