БЕЛ Ł РУС

Ноччу ўкраінскія памежнікі адбілі гранатамётную атаку тэрарыстаў, заяўляе Тымчук

30.05.2014 / 10:30

Ноччу тэрарысты з гранатамётаў абстралялі аддзел Дзяржпагранслужбы Украіны ў Луганскай вобласці.

Пра гэта паведаміў кіраўнік Цэнтра ваенна-палітычных даследаванняў, каардынатар групы «Інфармацыйны супраціў» Дзмітрый Тымчук на сваёй старонцы ў Facebook.

«Паводле аператыўных дадзеных групы «Інфармацыйны Супраціў», мінулай ноччу падвергся абстрэлу аддзел Дзяржпагранслужбы Украіны «Станічна-Луганскае». Абстрэл тэрарыстамі рабіўся з гранатамётаў. Памежнікі адкрылі агонь у адказ», - напісаў ён.

З боку памежнікаў страт няма.

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула