БЕЛ Ł РУС

Макоўская: Бураўкін разбурыў сцяну недаверу паміж беларускай эміграцыяй і афіцыйным Мінскам

30.05.2014 / 11:28

Nashaniva.com

Пра даробак Генадзя Бураўкіна разважае кіраўнік Згуртавання беларусаў свету «Бацькаўшчына» Алена Макоўская:

«Генадзь Мікалаевіч быў прадстаўніком нашай краіны пры ААН з 1990 па 1994 гг. у Нью-Ёрку. Гэта былі часы, калі перастала існаваць БССР і з’явілася Рэспубліка Беларусь, надзвычай адказныя і важныя часы.

Беларуская дыяспара ЗША, як і ўсіх заходніх краінаў лічылася савецкай ідэялогіяй калабарантамі і здранікамі. Натуральна, што яны з вялікім недаверам ставіліся да тых, хто прадстаўляў незалежную Беларусь на дзяржаўным узроўні.

І вось тое, што гэтай асобай быў Генадзь Бураўкін паспрыяла стварэнню даверу, таму, што беларусы замежжа адкрылі для сябе і другую, несавецкую, нацыянальную, беларускую Беларусь.

Падчас сваёй працы там ён сустракаўся з Вітаўтам Кіпелем, Янкам Запруднікам, Масеем Сяднёвым, Наталляй Арсенневай і іншымі дзеячамі беларускай эміграцыі. Дзякуючы яму ўстанаўліваліся гэтыя першыя кантакты, рушылася сцяна недаверу. Генадзь Бураўкін заўжды карыстаўся вялікай павагай, вялікай пашанай з боку беларусаў замежжа. Ён быў адным са стваральнікаў Згуртавання «Бацькаўшчына», аўтарытэтам для кожнага з нас».

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула