БЕЛ Ł РУС

Лукашэнка пра СНД: Навошта бурыць тое, што ёсць?

30.05.2014 / 12:36

БелТА

Аляксандр Лукашэнка заклікае ніколі не спяшацца, прымаючы рашэнні аб выхадзе з СНД. Пра гэта ён заявіў сёння на сустрэчы з кіраўнікамі дэлегацый, якія ўдзельнічаюць у пасяджэнні Савета кіраўнікоў урадаў СНД у Мінску.

«Я заўсёды кажу: навошта бурыць тое, што ёсць», — адзначыў Аляксандр Лукашэнка. На яго думку, СНД з'яўляецца добрай перамоўнай пляцоўкай, на якой можна абмяркоўваць пытанні, у тым ліку і ў двухбаковым парадку, і ў прыватным. Кіраўнік беларускай дзяржавы лічыць, што рабіць паспешныя крокі па выхадзе з Садружнасці не варта.

Аляксандр Лукашэнка сказаў, што і ў ўкраінскага боку «ёсць разуменне, што калі нешта і трэба зрабіць у гэтым плане, то спяшацца дакладна не трэба».

«Бо, зрабіўшы пэўны крок, вярнуцца значна складаней. І твар захаваць, і яшчэ нейкія праблемы паўстануць… Таму я вас проста агітую: ніколі не спяшайцеся пакінуць гэтую нармальную пляцоўку ўзаемадзеяння», — кіраўнік Беларусі.

«Бо размаўляем на адной мове, думаем прыкладна аднолькава. Нікуды не дзенеш гэтыя гады, дзесяцігоддзі, пражытыя разам.

І дзякуй Богу, што ў нас ёсць такі вопыт. У кожнай з дзяржаў, яе кіраўніцтва ёсць свае асаблівасці, свае інтарэсы, але для гэтага і існуюць адпаведныя арганізацыі, форумы, на якіх трэба вырашаць пытанні, прымаць рашэнні і дамагацца сваіх інтарэсаў», — адзначыў беларускі лідар.

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула