Развітанне з Генадзем Бураўкіным — у суботу ў царкве на Нямізе
Развітанне з паэтам Генадзем Бураўкіным адбудзецца 31 мая з 11.30 у мінскім Свята-Петра-Паўлаўскім саборы (Няміга, 4/Ракаўская,4), паведамляе прэс-служба Саюза беларускіх пісьменнікаў.
Месца пахавання пакуль не вызначана.
Генадзь Бураўкін памёр сёння раніцай, яму было 77 гадоў.