Пад Кракавам паставілі помнік Леніну, які сікае ФОТАФАКТ
Новая Гута, што пад Кракавам, будзе ў цэнтры ўвагі да 22 чэрвеня фестываля візуальных мастацтваў Grolsch ArtBoom. Асабліва прыцягнула ўвагу аўдыторыі адна з прадстаўленых прац — «Фантан у будучыню».
Назву яна атрымала ад помніка, які стаяў тут некалькі гадоў таму, а цяпер мае назву «Сікаючы Ленін».
«Фантан у будучыню» — праект, створаны Малгажатай і Барташам Шыдлоўскімі. Ярка-зялёны Ленін ёсць мініяцюрай савецкага помніка, якога жыхары горада ў свой час спрабавалі пазбавіцца з выкарыстаннем выбуховых рэчываў.
Прахожыя праект успрынялі з гумарам і фатаграфуюцца. Да чацвярга інсталяцыя будзе знаходзіцца на Алеі Руж, потым яе можна пабачыць ў садзе Лазні Новыя.