БЕЛ Ł РУС

ЗША будуць трымаць спецназаўцаў ва Усходняй Еўропы на сталай аснове

11.06.2014 / 10:23

Nashaniva.com

ЗША збіраюцца пастаянна трымаць войскі спецыяльнага прызначэння на тэрыторыі краін Усходняй Еўропы. Яны будуць трэніраваць вайскоўцаў для элітных падраздзяленняў у дзяржавах былога савецкага блока на фоне ўкраінскага крызісу. Пра гэта паведамляе агенцтва Reuters са спасылкай на Еўрапейскае камандаванне Узброеных сіл ЗША.

«Мы заўсёды праводзілі вайсковыя вучэнні з нашымі партнёрамі на іх тэрыторыі. Адрозненне заключаецца ў тым, што зараз у рамках ваеннай падрыхтоўкі мы будзем падтрымліваць прысутнасць сіл спецыяльнага прызначэння ў раёне аперацый уздоўж усходняга фронту НАТО», — заявіў афіцыйны прадстаўнік Камандавання спецыяльных аперацый у Еўропе падпалкоўнік Ніка Стернберга.

У маі вялікія вайсковыя вучэнні пачаліся ў Польшчы, Славакіі, Эстоніі, Латвіі і Літве. У іх узялі ўдзел некалькі сотняў вайскоўцаў з спецыяльных падраздзяленняў ЗША.

Камандаванне спецыяльных аперацый ЗША павялічыла маштабы і задачы запланаваных вучэнняў. Таксама доўгатэрміновыя планы ўключаюць далейшую баявую падрыхтоўку, у якой будуць задзейнічаны 100 вайскоўцаў з войскаў спецыяльнага прызначэння ЗША.

Вучэнні ўключаюць трэніроўкі ў вулічных баях, марскія манеўры, а таксама каардынацыю парашутнага дэсантавання і паветраных удараў.

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула