БЕЛ Ł РУС

Пасол Расіі: Грошы Беларусі перавядзем. Магчыма, у ліпені, магчыма, у жніўні

11.06.2014 / 12:4

Аляксандр Сурыкаў расказаў, калі Беларусь атрымае абяцаныя Расіяй 2 мільярды даляраў крэдыту.

«Крэдыт будзе ў любым выпадку. Магчыма, у ліпені, магчыма, у жніўні… Гэта вырашанае пытанне», — заявіў Аляксандр Сурыкаў 11 чэрвеня на прэс-канфэрэнцыі, прымеркаванай да Дня Расіі.

Пасол падкрэсліў, што выдзяленне грошай — пытанне няпростае. Па словах Сурыкава, цяпер Дзяржаўная Дума Расіі ўзгадняе пытанне выдзялення крэдыту Мінску з бюджэтам дзяржавы.

Крэдыт памерам 2 мільярды даляраў Крэмль паабяцаў Беларусі яшчэ восенню мінулага года. Пасля гэтага афіцыйны Мінск атрымаў толькі 450 мільёнаў даляраў так званага «хуткага крэдыту» ад расійскага банка ВТБ. Расійскі бок разглядае гэтыя грошы як частку абяцаных двух мільярдаў, Нацбанк Беларусі — як асобны крэдыт расійскага банка.

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула