БЕЛ Ł РУС

Toyota адклікае больш за 2 млн аўтамабіляў

11.06.2014 / 12:24

Найбуйнейшы аўтавытворца ў свеце, кампанія Toyota, адклікае больш за 2 млн аўтамабіляў з-за праблем з падушкай бяспекі, паведамляе ВВС.

Непаладкі выяўлены ў 20 папулярных мадэлях аўтамабіляў Toyota, у тым ліку і ў седана Toyota Corolla.

Па словах прадстаўніка японскага аўтавытворцы, пакуль ні аднаго сур'ёзнага інцыдэнту з-за непаладак з падушкай бяспекі не зарэгістравана.

У карпарацыі лічаць, што з-за залішне высокага ціску падушка бяспекі можа лопнуць і траўмаваць пасажыраў.

У красавіку Toyota аб'явіла аб адклiканнi амаль 6,5 млн аўтамабіляў адразу з-за некалькіх праблем, выяўленых у канструкцыі машын.

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула