БЕЛ Ł РУС

Лічба забітых баевікамі ўкраінскіх вайскоўцаў дасягнула 125

17.06.2014 / 8:38

СГ

Пра гэта паведаміў першы віцэ-прэм'ер Украіны, адказны за сілавыя ведамствы, Віталь Ярэма.

З іх 66 чалавек загінула ў збітых верталётах і самалётах. У тым ліку 49 чалавек — у транспартным самалёце ў суботу пад Луганскам.

Яшчэ 21 чалавек загінуў у дзвюх засадах — пад Валнавахай і каля Марыупаля.

Страты ўкраінскіх вайскоўцаў непасрэдна на полі боя невялікія параўнальна з колькасцю знішчаных баевікоў.

«Гэта значыць, прафесійны ўзровень нашай арміі і Нацыянальнай гвардыі сёння вельмі высокі, у баях ваенных гіне мала і спадзяюся, што такіх фактаў будзе яшчэ менш», - падкрэсліў Віталь Ярэма, цытуе яго «Інтэрфакс».

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула