БЕЛ Ł РУС

Зборная ЗША выйграла ў Ганы — 2:1. А сёння Расія згуляе з Карэяй

17.06.2014 / 8:57

Nashaniva.com

Першы гол у браму Ганы быў забіты на 30-й секундзе гульні. Ён на рахунку Клінта Дэмпсі.

Гульня мела сваю інтрыгу. На 82-й хвіліне Андрэ Аю адыграўся. Але на 86-й амерыканец Джон Энтані Брукс паставіў фінальную кропку.

Матч быў відовішчным. Амерыканцы большую частку часу абараняліся, але сыходзілі ў вострыя контратакі, і гэтая тактыка прынесла ім поспех.

17 чэрвеня адбудуцца сустрэчы Бельгія — Алжыр (19:00), Расія — Карэя (01:00) і першы матч другога туру паміж Бразіліяй і Мексікай (22:00).

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула