На матчы Германія — Партугалія быў вывешаны банер «Крым — гэта Украіна»
Падчас матчу першага тура чэмпіянату свету паміж камандамі Германіі і Партугаліі на трыбунах стадыёна ў бразільскім горадзе Салвадор з'явіўся плакат з надпісам «Крым — гэта Украіна», паведамляе By.tribuna.com.com.
Пра гэта паведаміў у сваім блогу ў Twitter спартыўны журналіст Васіль Конаў.
Адзначым, што ФІФА непрыхільна ставіцца да праяваў палітыкі падчас футбольных матчаў, забараняючы выкарыстанне палітычных лозунгаў. Пры гэтым пакараныя могуць быць і арганізатары матчу, і каманда, чые заўзятары дапусцілі парушэнне.