На Данеччыне тэрарысты абстралялі вайскоўцаў з 8 мінамётаў — 30 параненых
Як паведамілі ў Дзяржаўнай памежнай службе Украіны, сёння з 02.00 да 02.40 пазіцыі памежнікаў і вайскоўцаў Узброеных сіл у раёне Аляксееўскага былі абстраляныя масіраваным агнём з 8 мінамётаў.
Агонь вёўся прыцэльна і карэктаваўся спецыяльна навучанымі баевікамі. У эпіцэнтры абстрэлу апынуліся найважнейшыя аб'екты лагеры. Заняўшы кругавую абарону, памежнікі сумесна з падраздзяленнямі ВСУ ўступілі ў бой, пасля чаго баевікі адступілі.
У ходзе баявога супрацьстаяння паранены 31 вайсковец, з іх адзінаццаць памежнікаў. Памежнік з раненнем сярэдняй цяжкасці і вайсковец з цяжкім раненнем былі эвакуяваны верталётам.