Для АТА ва Украіне міліцыя стварыла 30 спецбатальёнаў
Ва Украіне створана 30 спецпадраздзяленняў МУС асаблівага прызначэння, агульнай колькасцю 5660 чалавек, паведаміў міністр унутраных спраў Украіны Арсеній Авакаў.
«Усяго ж па краіне створана і знаходзяцца на рознай ступені гатоўнасці (ад прамога ўдзелу ў АТА да стадыі фарміравання) 30 спецпадраздзяленняў МУС асаблівага прызначэння па ўсёй краіне. З агульнай планавай колькасцю 5 660 чалавек, з якіх ужо каля 3000 чалавек праходзяць службу», — напісаў ён на сваёй старонцы ў Facebook.
Так, у Вінніцкай вобласці створаны батальён «Віінніца», Валынскай — рота «Свіцязь», Днепрапятроўскай - батальён «Днепр-1» ды інш.