БЕЛ Ł РУС

Гаспадар пакурыў пры замене газавага балона — тры чалавекі шпіталізаваныя

17.06.2014 / 12:11

Nashaniva.com

 Жыхар Гомельскага раёна курыў пры замене газавага балона, у выніку чаго пацярпелі тры чалавекі.

Як паведамілі БелаПАН у Гомельскім абласным упраўленні МНС, 16 чэрвеня ратавальнікам паступіла паведамленне пра пажар у пасёлку Асовіна Гомельскага раёна. Веранда жылога драўлянага дома гарэла адкрытым полымем.

Гаспадар дома праводзіў работы па замене газавага балона і курыў пры гэтым.

Пры адкрыцці балона адбылася ўспышка з наступным гарэннем газапаветранай сумесі. У выніку пажару пацярпелі сам гаспадар дома 1942 года нараджэння, яго жонка 1936 года нараджэння і дачка 1968 года нараджэння. Усе пацярпелыя з апёкамі I—III ступені шпіталяваныя.

Са слоў суседзяў, сям'я характарызуецца станоўча, спіртнымі напоямі не злоўжываюць. У выніку пажару пашкоджаны дах дома, столевае перакрыцце, маёмасць.

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула