БЕЛ Ł РУС

Былая прэс-сакратар Юшчанкі прызначана ўпаўнаважаным па Данбасе

17.06.2014 / 12:28

Прэзідэнт Украіны Пётр Парашэнка прызначыў дэпутата Вярхоўнай Рады Ірыну Герашчанку ўпаўнаважанай па ўрэгуляванні канфлікту на паўднёвым усходзе краіны, паведамляе сайт кіраўніка дзяржавы.

Згодна з дакументам, асноўнай задачай ўпаўнаважанага з'яўляецца выкладанне пазіцыі прэзідэнта Украіны па пытаннях дээскалацыі напружанасці, дасягненні грамадзянскай згоды, гарантавання бяспекі грамадзян і недапушчэння замахаў на здароўе і жыццё мірнага насельніцтва ў Данецкай і Луганскай абласцях, спыненне замахаў на суверэнітэт і тэрытарыяльную цэласнасць Украіны і ўкараненне мірнага плана прэзідэнта Украіны па ўрэгуляванні сітуацыі на ўсходзе Украіны.

З 2005 года па 2006 год Герашчанка была прэс-сакратаром прэзідэнта Украіны Віктара Юшчанкі. Пазней стала прэзідэнтам Украінскага незалежнага інфармацыйнага агенцтва УНІАН, прапрацаваўшы на гэтай пасадзе да 2007 г.

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула