БЕЛ Ł РУС

Прэмію імя Васіля Быкава «За свабоду думкі» атрымаў Віктар Шалкевіч

21.06.2014 / 15:47

Настасся Храловіч

будзе дапоўнена

21 чэрвеня на радзіме Васіля Быкава адбылося ўручэнне традыцыйная прэміі «За свабоду думкі». У гэты раз яе атрымаў бард Віктар Шалкевіч.

Маці Паўла Севярынца сп. Таццяна, магчыма, даведалася, што вызвалены Алесь Бяляцкі

На заднім плане — мастак Алесь Марачкін

Нягледзячы на халоднае надвор'е ў Бычках сабралася нямала народу

Аляксандр Мілінкевіч уручае прэмію Віктару Шалкевічу

Сястра Быкава — Валянціна Уладзіміраўна

Імпрэза прайшла ў вёсцы Бычкі, што на Віцебшчыне, і сабрала больш за 200 чалавек. На ёй прысутнічалі сястра Васіля Быкава Валянціна Уладзіміраўна, мастак Алесь Пушкін, пісьменнік Уладзімір Някляеў, жонка Рыгора Барадуліна Валянціна. Ініцыятарамі і арганізатарамі выступіла Віцебская абласная Рада Таварыства беларускай мовы.

Адметна, што ўжо каторы год мерапрыемства адбываецца пры падтрымцы мясцовых уладаў.

 ***

Прэмія «За свабоду думкі» імя Васіля Быкава заснаваная лідарам руху «За свабоду» Аляксандрам Мілінкевічам ў 2008 годзе. Штогод прэмію атрымліваюць грамадскія і творчыя дзеячы. У мінулыя гады прэмію атрымлівалі Лявон Вольскі, Алесь Пушкін, Уладзімір Някляеў, Зміцер Вайцюшкевіч, Алесь Марачкін.

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула