Лібералізацыя для замежнага спажыўца: БелТА не паведаміла пра вызваленне Бяляцкага
Навіна пра лібералізацыю не павінна дайсці да беларускага народу. Так можна зразумець той факт, што афіцыйнае агенцтва БелТА ні словам не паведаміла пра вызваленне праваабаронцы Алеся Бяляцкага. У яго стужцы навін за сёння ёсць інфармацыя пра падзенне шлагбаўма на галаву Бажэны Рынскай, але няма нічога пра Бяляцкага.