БЕЛ Ł РУС

Мексіка выйшла ў плэй-оф, дзе згуляе з Галандыяй; Бразілія — з Чылі

24.06.2014 / 0:52

Nashaniva.com

Зборная Мексікі перамагла каманду Харватыі з лікам 3:1 (Р. Маркес, 72, Гуардада, 78, Эрнандэс, 82 — Перышыч, 87) і выйшла ў 1/8 фіналу чэмпіянату свету па футболе.

Reuters.com

Бразілія перамагла Камерун — 4:1. Тут дублем вызначыўся Неймар, у якога цяпер чатыры мячы на рахунку.

Ён — лідар снайперскай гонкі.

Бразілія — 7 (розніца мячоў — 7:2), Мексіка — 7 (4:1), Харватыя — 3, Камерун — 0.

Такім чынам: у першым матчы 1/8 фіналу ў суботу згуляюць Бразілія і Чылі (пачатак у 19:00). 

Матч Мексіка — Галандыя пройдзе ў нядзелю ў 19:00.

* * *

У аўторак гуляюць: Італія — Уругвай, Англія — Коста-Рыка (19:00).

Коста-Рыка — 6, Італія, Уругвай — 3, Англія — 0.

Коста-Рыка датэрмінова выйшла ў плэй-оф, Англія страціла шанцы на працяг барацьбы.

Японія – Калумбія, Грэцыя – Кот д’Івуар (23:00).

Калумбія — 6, Кот д’Івуар — 3, Японія, Грэцыя — 1.

Калумбія датэрмінова выйшла ў плэй-оф.

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула