БЕЛ Ł РУС

Дзецям у Бярэзінскім раёне апякло твар, калі яны падпалілі невядомы парашок

24.06.2014 / 09:45

Выпадак адбыўся вечарам 23 чэрвеня ў вёсцы Кукарава Бярэзінскага раёна.

Шасцікласнік, які прыехаў у вёску з Мінска да дзядулі, і мясцовы пяцікласнік гулялі на вуліцы. Яны знайшлі банку з невядомым парашком і падпалілі.

Адбылася ўспышка рэчыва, у выніку чаго абодва атрымалі тэрмічныя апёкі 1-2-3-й ступені (5%) твару і шыі.

Дзеці шпіталізаваныя ў раённую бальніцу, іх стан здавальняючы.

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула