Ва Украіне адключаць тры расійскія тэлеканалы
Нацрада па пытаннях тэлерадыёвяшчання звярнулася ў Акруговы адміністрацыйны суд Кіева з патрабаваннем забараніць трансляцыю «ТВ Цэнтр — Intеrnational», LifeNews і Ren-TV.
Нацрада просіць суд прыпыніць рэтрансляцыю замежнага тэлеканала «ТВ Цэнтр - Intarnational». А тэлеканалы LifeNews і Ren-TV не адаптаваныя да вяшчання на тэрыторыі Украіны. Рэгулятар вызначыў у праграмах згаданых двух каналаў прыкметы злачынства, прадугледжаныя Крымінальным кодэксам (раздзел першы, артыкул 161) і тычацца злачынстваў супраць дзяржавы і распальванне нацыянальнай варожасці.
Рэгулятар таксама звярнуўся да телеправайдэраў з патрабаваннем неадкладна спыніць рэтрансляцыю «ТВ Цэнтр - Intarnational», LifeNews і Ren-TV.