Таргі 24 чэрвеня. Курс расійскага рубля рэзка вырас
Курс даляра на таргах БВФБ сёння застаўся без зменаў на ўзроўні 10 180 беларускіх. Ужо трэція таргі запар курс даляра ЗША не змяняецца. З пачатку чэрвеня даляр дадаў 90 рублёў (0,89%)
Курс еўра сёння вырас на 10 рублёў да 13 850 беларускіх рублёў. З пачатку месяца еўра вырас на 120 рублёў (0,87%). З пачатку 2014 г. еўра вырас на 720 рублёў (5,48%).
Курс расійскага рубля сёння вырас адразу на 2,5 беларускага і дасягнуў абсалютнага максімуму за ўсю гісторыю таргоў - 299,5 беларускага.
З пачатку чэрвеня расійскі рубель дадаў 8,5 рубля (2,92%), а з пачатку года 9,5 (3,28%).