Ва Украіне з міліцыі выгналі 17 тыс. чалавек за парушэнне прысягі
З шэрагаў міліцыі звольнены амаль 17 тыс. чалавек за парушэнне прысягі.
Пра гэта заявіў намеснік міністра ўнутраных спраў Украіны — кіраўнік апарата міністэрства Сяргей Чабатар.
Паводле яго слоў, у праваахоўным ведамстве вядзецца актыўная барацьба з міліцыянтамі, якія парушылі прысягу, у прыватнасці, з тымі, хто мае дачыненне да карупцыйных схемаў, гандлю наркотыкамі і здзяйснення іншых правапарушэнняў.