30-гадовага мінчука знайшлі застрэленым у лесе
Праводзіцца праверка.
«Па папярэдніх дадзеных, 20 чэрвеня мінчук з’ехаў на сваім аўтамабілі. З таго часу пра яго месцазнаходжанне не было вядома. Труп мужчыны знайшлі ўвечары 22 чэрвеня ў лесе каля в. Трысцянец Уздзенскага раёна з агнястрэльным раненнем грудзей. Аўтамабіль знойдзены там жа»,
— паведаміла прадстаўнік упраўлення Следчага камітэта па Мінскай вобласці Таццяна Беланог.
Па папярэдняй версіі, мінчук застрэліўся з паляўнічай стрэльбы. Высвятляюцца акалічнасці трагедыі.