БЕЛ Ł РУС

Індэксы РТС і ММВБ выраслі пасля адмовы Пуціна ад уводу войскаў ва Украіну

24.06.2014 / 13:52

Расійскія фондавыя індэксы ў сярэдзіне сесіі 24 чэрвеня рэзка падскочылі пасля паведамленняў аб тым, што прэзідэнт Расіі Уладзімір Пуцін папрасіў СФ адмяніць пастанову ад 1 сакавіка аб выкарыстанні арміі ва Украіне.

Да 14:15 паводле маскоўскага часу індэкс ММВБ вырас на 1,33% да 1506 пунктаў, а РТС падскочыў на 2,27% і перавысіў 1400 пунктаў. У пачатку таргоў ММВБ узнімаўся на 0,76% да 1497 пунктаў, РТС — на 1,445% да 1388 пунктаў.

Акрамя таго, пасля гэтых паведамленняў на валютных таргах Маскоўскай біржы да 14:15 паводле маскоўскага часу даляр і еўра патаннелі на чвэрць рубля, да 33,8960 рубля і 46,1735 рубля адпаведна.

3 сакавіка, на першых біржавых таргах пасля таго, як Савет Федэрацыі дазволіў прэзідэнту выкарыстоўваць войскі ва Украіне, курсы асноўных валют да рубля рэзка выраслі, а фондавыя індэксы, наадварот, абваліліся.

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула