БЕЛ Ł РУС

Лукашэнка: Літасці нікому не будзе

24.06.2014 / 15:15

president.gov.by

Аляксандр Лукашэнка заклікае захоўваць існуючыя ў краіне стабільнасць і бяспеку.

Пра гэта ён заявіў сёння ў Барысаве на сустрэчы з прадстаўнікамі працоўных калектываў прадпрыемстваў абароннага сектара.

Лукашэнка падкрэсліў, што асноўным напрамкам яго дзейнасці на прэзідэнцкай пасадзе з'яўляецца гарантаванне бяспекі дзяржавы.

«Ніхто ніколі не даруе прэзідэнту, і ён нічым не апраўдаецца, калі гэтая стабільнасць, якая ў нас ёсць, будзе парушаная і мы страцім у тым ліку ваенную бяспеку», — адзначыў беларускі лідар.

Лукашэнка падкрэсліў вялікую важнасць таго факту, што людзі ў Беларусі, напрыклад, могуць спакойна і без страху адпусціць дзяцей на вуліцу.

«У нашым свеце гэта ўжо найвялікшае дасягненне. Гэта самае галоўнае, і нам гэта нельга страціць», — сказаў кіраўнік дзяржавы.

«Літасці нікому не будзе, ні жулікам, ні злодзеям, ні тым, хто перашкаджае нам жыць.

Таму давайце разам захоўваць гэтую стабільнасць. Што ад мяне залежыць, я не проста імкнуся,

я гэта раблю разам з мужыкамі, якія стаяць у мяне за спіной.

Для таго мы і ёсць у дзяржаве, каб абараніць нашы сем'і», — рэзюмаваў беларускі кіраўнік.

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула