Баевікі захапілі ў палон журналістаў «Грамадскага тэлебачання»
Журналістка «Грамадскага тэлебачання» Насця Станко і аператар ўзятыя ў палон прадстаўнікамі так званай «Луганскай народнай рэспублікі».
Гэта адбылося 30 чэрвеня ўвечары. Афіцыйных заяваў з боку прадстаўнікоў ЛНР з нагоды гэтага інцыдэнту да гэтага часу не гучала.
«Па непацверджаных дадзеных, журналісты былі незаконна затрыманыя ў Луганскай вобласці падчас выканання прафесійных абавязкаў і цяпер знаходзяцца ў Луганску ў падвале аднаго з будынкаў у цэнтры горада», - паведамляе «Грамадскае».