Расцяжку «За незалежную Беларусь» вывесілі ў мінскім метро ФОТА
30 чэрвеня сябры грамадскага аб’яднання «Альтэрнатыва» у пераходзе станцыі мінскага метро «Каменная горка» вывесілі расцяжку «За незалежную Беларусь».
фота з фэйсбука Алега Корбана
фота з фэйсбука Алега Корбана
Так грамадскія актывісты працягнулі серыю вулічных акцый па папулярызацыі бел-чырвона-белай сімволікі і абароне суверэнітэту і незалежнасці Беларусі.Транспарант правісеў каля 30 хвілін, пакуль яго не знялі супрацоўнікі міліцыі, паведамляе ў сваім фэйсбуку грамадскі актывіст Алег Корбан.
Нагадаем, што ў пятніцу актывісты «Альтэрнатывы» ў раёне Партызанскага праспекта ўсталявалі бел-чырвона-белы сцяг