Ва ўкраінкі ў Магілёве скралі торбу з салам
Тыповае ўкраінскае сала, фота podrobnosti.ua
Торбу з салам скралі ў 52-гадовай ўкраінкі двое 22-гадовых у Магілёўскім раёне.
Як паведамілі ў Магілёўскім аддзеле ўнутраных спраў на транспарце, крадзеж адбыўся ў цягніку рэгіянальных ліній Крычаў — Орша.
Жанчына прыехала ў Беларусь з Украіны і везла 6 торбаў з салам на продаж. У цягніку яна заснула, а калі прачнулася, не далічылася адной сумкі.
Як высветлілі супрацоўнікі крымінальнага вышуку Магілёўскага і Крычаўскага АУСТ, сумку выкралі хлопцы, якія ўвайшлі ў вагон на станцыі Хадасы. Абодва пасажыры (жыхар Дрыбіна і жыхар вёскі Хадасы) раней не траплялі ў поле зроку міліцыі, але, убачыўшы спячую жанчыну, не змаглі перамагчы спакусы, і выйшлі на станцыі Цёмны лес з адной з цяжкіх торбаў.
Праверыўшы на пероне змесціва і пабачыўшы там 30 кг сала, яны падзялілі яго. Аднак паласавацца лёгкай здабычай не ўдалося.
На наступны дзень зламыснікаў затрымалі, а сала канфіскавалі. Следчым камітэтам распачата крымінальная справа па артыкуле «Крадзеж».