БЕЛ Ł РУС

Беларусь выплаціла яшчэ $170 млн па крэдыце МВФ

1.07.2014 / 11:3

Nashaniva.com

Беларусь ажыццявіла чарговыя плацяжы ў межах пагашэння доўгу па крэдыце Міжнароднага валютнага фонду.

«30 чэрвеня і 1 ліпеня 2014 года Рэспубліка Беларусь у мэтах выканання сваіх абавязацельстваў па крэдыце стэнд-бай МВФ ажыццявіла чарговае пагашэнне асноўнага доўгу на агульную суму 109,5 млн. СДР (эквівалентна 169 млн. долараў ЗША)», — гаворыцца ў паведамленні Мінфіна.

У студзені—маі Беларусь накіравала на пагашэнне знешняга дзярждоўгу 732,4 млн. долараў ЗША, у тым ліку 522,8 млн. долараў на выкананне абавязацельстваў перад МВФ па крэдыце стэнд-бай.

На працягу 2013 года Беларусь выплаціла МВФ 1,63 млрд. долараў.

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула