БЕЛ Ł РУС

Пуцін не застанецца на парад 3 ліпеня ў Мінску?

1.07.2014 / 11:13

Прэзідэнт Расіі Уладзімір Пуцін наведае Беларусь з візітам 2 ліпеня. Паведамленняў пра тое, што ён застанецца ў Мінску на наступны дзень, каб паглядзець парад на Дзень незалежнасці, няма.

kremlin.ru

«У рамках візіту адбудуцца перамовы кіраўнікоў дзяржаў, на якіх плануецца абмеркаваць актуальныя пытанні шматпланавага расійска-беларускага супрацоўніцтва і ўзаемадзеяння ў інтэграцыйных аб’яднаньнях», — паведамляе прэс-служба Крамля.

Разам з Лукашэнкам Пуцін адкрые новы будынак Дзяржаўнага музея гісторыі Вялікай Айчыннай вайны (16.00), пасля правядзе сустрэчу з кіраўніком Беларусі (18.15) і ўскладзе кветкі да мемарыяла на плошчы Перамогі (21.30)

Усё гэта павінна адбыцца 2 ліпеня.

Інфармацыі пра тое, што Пуцін будзе ў Мінску 3-га, няма.

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула