БЕЛ Ł РУС

Сустрэча кантактавай групы па Данбасе можа адбыцца ў Мінску

1.07.2014 / 11:32

Наступная сустрэча трохбаковай перамоўнай групы па ўрэгуляванні сітуацыі на Усходзе Украіны можа адбыцца ў Мінску.

Пра гэта упаўнаважаны прэзідэнта Украіны па мірным урэгуляванні канфлікту на Данбасе Ірына Герашчанка паведаміла журналістам у аўторак, перадаюць «Украінскія Навіны».

«Вам вядома, што прынята рашэнне аб аднаўленні працы так званай трохбаковай кантактнай групы. Не выключана, што чарговае пасяджэнне гэтай групы адбудзецца не на ўсходзе Украіны, а магчыма, гэта будзе Мінск», — сказала яна.

Пры гэтым, яна не ўдакладніла дату правядзення перамоваў і адмовілася адказаць на пытанне журналістаў пра тое, хто ініцыяваў змену месца іх правядзення.

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула